Сям'я ўдавы Андрэя Зельцара не атрымала ад яе ніводнага ліста

Удава Андрэя Зельцара знаходзілася ў кватэры ў момант інцыдэнту / скрыншот відэа​
Удава Андрэя Зельцара знаходзілася ў кватэры ў момант інцыдэнту / скрыншот відэа​

Сям'я Марыі Успенскай, удавы мінскага праграміста Андрэя Зельцара, не атрымала ад яе ніводнага ліста, паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на маці Марыі.

Перадачы для яе прымаюць, але перапіску блакуюць.

"Ад адваката часам даведваюся пра яе стан: самаадчуванне то так, то гэтак", — кажа маці Успенскай.  

Паводле яе звестак, тры тыдні Марыю пратрымалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, праводзілі экспертызу.

"Вынікі гэтай экспертызы мне невядомыя. Тры тыдні дачка правяла ў бальніцы, цяпер яе вярнулі ў СІЗА", — расказвае жанчына.

Марыю Успенскую затрымалі ў той жа дзень, калі загінулі яе муж Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Было заяўлена, што яе падазраюць у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ.

У той дзень да іх у кватэру пачалі стукацца людзі ў цывільным, казалі, што "з міліцыі". Пара тэлефанавала ў міліцыю, каб удакладніць, што адбываецца. Калі дзверы ўзламалі, Зельцар стрэліў з паляўнічай стрэльбы. Сілавікі пачалі страляць у адказ.   

Днямі праваабаронцы прызналі ўдаву Зельцара Марыю Успенскую палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі