Сям'я махляроў кінула 18 мінскіх банкаў
Муж, жонка, сын і нявестка з 2005 па 2007 год атрымалі крэдыты на 15 тысяч долараў і 31 мільён рублёў.
Кожны раз, запаўняючы анкету, аферысты пісалі, што ў іх няма ўзятых крэдытаў. Вяртаць грошы яны не збіраліся.
У міліцыю звярнуліся паручыцелі, якія цяпер павінны адказваць перад банкамі. Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры. Аферыстам пагражае да 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, перадае Першы канал.