Вы тут

Сяменчанка: мару, каб у беларусаў пачалі пытацца пра тое, чаго яны самі хочуць

Марына Сяменчанка / Еўрарадыё

23 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — архітэктарка, урбаністка, выкладчыца Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі Марына Сяменчанка.

Падзеі 2020–2021 гадоў паказалі, што на самай справе ні сацыёлагі, ні палітолагі, ні ідэолагі з чыноўнікамі нічога не ведаюць пра беларусаў. Магчыма, нават самі беларусы да апошняга часу мала пра сябе ведалі. Але прыйшоў час, і жыць ва ўмовах, калі за іх усё вырашае нехта іншы, не пытаючыся меркавання саміх беларусаў, людзі больш не жадаюць, перакананая Марына Сяменчанка.

Пра тое, як мы змяніліся і як нам змяніць свой дом, свой горад, сваю дзяржаву ў адпаведнасці з гэтымі зменамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Сяменчанка

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.