Вы тут

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з 8 сакавіка

Святлана Ціханоўская / Reuters

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з Міжнародным жаночым днём, які адзначаецца 8 сакавіка. Яна запісала відэазварот.

"Жанчыны заўсёды рабілі для Беларусі вельмі шмат, але за апошні год беларускі здзейснілі немагчымае, — кажа Ціханоўская. — ...2020 паказаў, што нашай любові і сіл хопіць на ўвесь свет. Я ўпэўнена, што адзначаючы гэтае свята, сёння ўвесь свет захапляецца менавіта беларускімі жанчынамі".

Святлана Ціханоўская згадала жанчын-палітвязняў, жанчын-удзельніц пратэстаў. "Я шчаслівая быць адной з вас", — гаворыць палітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.