Свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса прайшло ў Гарошкаве (фота)

Свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса прайшло ў Гарошкаве (фота)

24 кастрычніка штогадовае свята паэзіі “Дух — гэта, людзі, Я!” у гонар паэта Анатоля Сыса прайшло на яго радзіме, у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Па традыцыі, госці спачатку завіталі на магілу для ўскладання кветак. Сёлета тут гучалі не толькі вершы, але і беларуская дуда, якую любіў слухаць паэт.

Пасля ўсе накіраваліся ў дом культуры суседняй вёскі Заспа, каб спяваць песні, чытаць вершы і дзяліцца ўспамінамі пра Анатоля Сыса. Упершыню за ўсе гады правядзення паэтычнага фестывалю арганізатарам далі дазвол зладзіць яго ў памяшканні. Раней гасцям адмаўлялі, і яны былі вымушаныя працягваць свята на падворку паэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі