Свята Божага цела адзначаюць каталікі
У Мінску ўрачыстасць па традыцыі распачалася святой імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы.
Пасля імшы пачалася працэсія, якая праходзіць таксама традыцыйным шляхам — праспектам Незалежнасці да Чырвонага касцёла, а затым да мінскай архікатэдры. На плошчы Перамогі, на Кастрычніцкай плошчы ўсталяваныя алтары, пры якіх адбудуцца набажэнствы.
Малітвы пройдуць таксама каля касцёлу Святых Сымона і Алены і каля архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе каля 14.00. працэсія і завершыцца.
Як паведаміў Радыё Свабода ксёндз Юры Санько, штогод у працэсіі Божага Цела ў Мінску ўдзельнічаюць ад 10 да 15 тысяч чалавек.
Фота: ByMedia.net