Свята беларускай культуры ў Варшаве прайшло на ўра!

У польскім тэатры "Рампа" адбылася прэм'ера спектакля "Пінская Шляхта" у перакладзе на польскую мову. Апроч тэатру наведвальнікам пашчасціла пабачыць выставу выяўленчага сучаснага мастацтва з Беларусі. 
Еўрарадыё давялося паразмаўляць з паэтам Уладзімірам Някляевым, з дырэктарам тэатра “Рампа“ Вітольдам Алеяжам, з тэатральным крытыкам Андрэем Масквіным, з амбасадарам Беларусі ў Польшчы Віктарам Гайсёнкам і іншымі цікавымі людзьмі.

Ужо ў раздзеле рэпартафон можна паслухаць кавалак праграмы “Live-канэкшн“, дзе вядучыя Аляксандр Пузін і Лена Сідоза разам з віп-асобамі Беларусі і Польшчы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад спектакля.

Амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. 


Выстава ў холе тэатра "Рампа". 


Сяржук Цімохаў


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі