Сваякі рэпрэсаваных напісалі ўсебеларускую дыктоўку

Сваякі рэпрэсаваных і палітвязняў узялі ўдзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы па беларускай мове, якая прайшла 29 сакавіка ў Чырвоным касцёле Мінска.

Дыктоўку пісалі 11 чалавек, у тым ліку мацяркі зняволеных Аляксандра Казуліна і Андрэя Кіма, актывіста апазіцыі Дзмітрыя Каспяровіча, маці і сын палітыка Вячаслава Сіўчыка, бацька праваабаронцы Цімафея Дранчука. Тэкст дыктоўкі, "Прадмову" да зборніка Францішка Багушэвіча "Дудка беларуская", зачытаў літаратар Уладзімір Сіўчыкаў.

Ініцыятар акцыі Ўладзімір Падгол зазначыў, што дыктоўку пісалі не толькі ў Беларусі, але і ў Вільні, Нью-Йорку, Таліне. У Празе 22 сакавіка ў напісанні дыктоўкі ўдзельнічала 60 чалавек, сярод іх -- старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Павел Севярынец. Многія пісалі дыктоўку сем'ямі – у т.л. Бураўкіны, Законнікавы, Баршчэўскія, Івашкевічы, Мілінкевічы, Антончыкі, Хадыкі, Пушкіны. Як паведаміў У.Падгол, у якасці прызоў удзельнікам першай усебеларускай дыктоўкі будуць уручацца маленькія копіі бронзавага Звона Свабоды. Гэты сымбаль быў створаны ў 2005 г. Аляксеем Марачкіным і скульптарам Алесем Шатэрнікам. Вышыня звона — 65 см, вага — 115 кг. На ім -- выява "Пагоні" з крыжом Эўфрасінні Полацкай, а таксама выказванні пра свабоду Францішка Скарыны, Льва Сапегі, Кастуся Каліноўскага і Васіля Быкава.

БелаПАН