Сусветны аўтапрам пачаў стабілізавацца

Аўтаканцэрн Daimler сёлета страціў 1 млрд еўра. Але за кошт паніжэння на траціну аб'ёму вытворчасці Mercedes’аў кампанія вызваліла склады ад лішкаў і павялічыла запасы наяўнасці да 1,4 млрд еўра. Peugeot-Citroen заявіў, што раней за канец 2010 г. аднаўлення росту на еўрапейскім рынку аўтамабіляў не будзе.

У Азіі дапамогай для аўтавытворцаў стаў Кітай: ён перажывае крызіс лягчэй за развітыя краіны, там продажы растуць. Honda і Nissan сёлета нават атрымалі прыбытак.

Ёсць пазітыўны сігнал у тым, што акцыі аўтагігантаў на гандлёвых пляцоўках Еўропы і Азіі ірванулі ўгару, кажуць эксперты.


Паводле www.euronews.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі