Вы тут

Супраць супрацоўнікаў TUT.by распачалі яшчэ адну крымінальную справу

Галоўны рэдактар TUT.by Марына Золатава (злева) у зняволенні з траўня / Еўрарадыё

У дачыненні да супрацоўнікаў TUT.by распачалі яшчэ адну крымінальную справу. Справа распачатая па ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці, здзейсненае групай асоб). Ініцыятарам выступіла Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, распавялі ў СК.

Нагадаем, раней супрацоўнікаў медыя абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. У зняволенні застаюцца 15 чалавек, у тым ліку галоўная рэдактарка партала Марына Золатава, журналісты Алена Талкачова і Вольга Лойка.

Сілавікі прыйшлі з ператрусам у офіс TUT.by і дадому да шэрагу супрацоўнікаў у траўні. Партал быў заблакаваны, а пазней сам рэсурс прызнаны экстрэмісцкім. 5 кастрычніка TUT.by магло б споўніцца 21 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.