Super Besse і (((О))) прадставяць Беларусь на Vilnius Music Week

Сёлета трэці па ліку віленскі "музычны тыдзень", пройдзе на васьмі пляцоўках горада. Івэнт традыцыйна знаёміць публіку з цікавымі новымі артыстамі з краін Балтыі і Усходняй Еўропы.


Важнай часткай Vilnius Music Week стане Loftas Fest, які адбудзецца на базе клуба і фабрыкі мастацтваў Loftas. Яго хэдлайнерамі стануць амерыканцы Darkside, бельгійцы BRNS, датчане When Saints Go Machine і брытанцы RSD, Kaiju, Leon Switch. На фэсце выступяць і беларускія каманды Super Besse і (((О))), якія выйдуць на сцэну фэсту 6 верасня. На дзень раней нашы музыкі сыграюць на гарадскіх пляцоўках. Уваход на Loftas Fest, у адрозненне ад астатніх івэнтаў Vilnius Music Week, будзе платны.


Апроч таго, традыцыйна ў межах фэсту пройдзе канферэнцыя музычных спецыялістаў, на якой сваім досведам дзеляцца арганізатары фэстаў і канцэртаў, мэнэджары і прадзюсары артыстаў, вядомыя музычныя журналісты.


Беларускі партнёр фэсту - сайт Experty.by.  Квіткі на Loftas Fest можна набыць на ТicketРro.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі