Sundance і YouTube шукаюць таленты
Адзін з самых вядомых фэстаў незалежнага кіно Sundance, папулярны
відэахостынг YouTube і кампанія Moviefone праводзяць сумесную акцыю па
пошуку таленавітых рэжысёраў. У рамках конкурсу Project: Direct любы жадаючы можа прадставіць на разгляд прафесійнага журы фэсту і карыстальнікаў сэрвісу свой кароткаметражны фільм. У запісу рэкламнага роліка праекту нават прыняў удзел знакаміты рэжысёр Дарэн Аранофскі («Рэквіем па мары», «Пі», «Фантан», «Рэстлер»). Аўтар лепшай кароткаметражкі, якую вызначыць галасаванне на YouTube, атрымае права прадставіць сваю працу на кінафэсце Sundance у 2009 годзе. Траім іншым пераможцам абяцаюць грашовыя прызы і выпуск іх фільмаў на DVD. Праўда, прыняць удзел у конкурсе могуць толькі грамадзяне ЗША, Канады, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Італіі, Іспаніі і Францыі.
Дарэчы, у чэрвені 2008 года Sundance і YouTube таксама арганізавалі праект Screening Room для падтрымкі пачынаючых кінематаграфістаў. Ідэя заключалася ў тым, што аднайменная старонка, якая абнаўляецца штотыдзень, данясе творчасць аўтараў малавядомых стужак да вялікай аўдыторыі, перадае Lenta.ru.
Наступны кінафэст Sundance пройдзе з 15 па 25 студзеня 2009 года ў штаце Юта. Упершыню яго адкрые анімацыйны фільм - пластылінавы «Мары і Макс» Адама Эліота.
Фота: www.myiphone.net.ua