Вы тут

Сухій: захаваем Беларусь для беларусаў і ўсяго свету — такая мая эка-ідэя

Ірына Сухій / Еўрарадыё

15 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — эколаг, сябра праўлення грамадскага аб’яднання “Экадом”, сябра партыі “Зялёныя” Ірына Сухій.

Рабіць усё магчымае, каб не нашкодзіць экалогіі, захоўваць прыроду сваёй Бацькаўшчыны — менавіта гэта імкненне павінна стаць экалагічнай нацыянальнай ідэяй беларусаў. Бо калі мы знішчым лясы, забрудзім рэкі і азёры, сапсуём паветра сваёй краіны, то ні пра якую светлую будучыню ні ў “новай”, ні ў “старой” Беларусі гаварыць не давядзецца, перакананая Ірына Сухій.

Пра тое, як нам захаваць экалагічную раўнавагу паміж чалавекам і прыродай і ці мае значэнне для эколагаў пытанне нацыянальнай ідэнтыфікацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Сухій

Праграма гэта была запісаная ў канцы 2020 года, але каб выдаць яе менавіта 15 ліпеня, ёсць дзве нагоды. Першая — 16 ліпеня Ірына Сухій, якую сябры з павагай называюць “бабуляй беларускай экалогіі”, святкуе свой дзень народзінаў. Другая — на жаль, у Ірыны сур’ёзныя праблемы са здароўем і ёй тэрмінова неабходная аперацыя па замене каленнага сустава на пратэз. Для гэтага неабходныя грошы, і сябры Ірыны распачалі збор сродкаў на аперацыю.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.