Суд пакінуў пад вартай палітвязня Ігара Лосіка

Суд пакінуў пад вартай палітвязня Ігара Лосіка

11 студзеня суд Партызанскага раёна Мінска разгледзеў скаргу адваката і пакінуў пад вартай палітвязня Ігара Лосіка, паведамляе Радыё Свабода. Ён галадае ў СІЗА Жодзіна ўжо 28 дзён.

Ігар Лосік — кансультант Радыё Свабода, адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга". Яго затрымалі ў Баранавічах 25 чэрвеня і з таго часу ён знаходзіцца за кратамі. У нашай краіне ўжо 169 палітвязняў.

Спачатку Лосіка абвінавачвалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", а ў снежні 2020-га дадалося абвінавачванне ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках". Палітвязень патрабуе зняцця ўсіх абвінавачванняў або змены меры стрымання.

На волі Ігара Лосіка чакаюць жонка і двухгадовая дачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі