Суд над Мікалаем Аўтуховічам перанесены з 16 на 18 траўня

Суд над Мікалаем Аўтуховічам перанесены з 16 на 18 траўня

Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць 18 траўня, а не 16-га, як абвяшчалася раней.

Працэс будзе праходзіць ў памяшканні для суда ў турме, а не ў будынку абласнога суда, перадаюць праваабаронцы. Гэта значыць, што суд фактычна будзе закрытым.

Як распавядала Еўрарадыё, Аўтуховіча вінавацяць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — здрада дзяржаве, стварэнне злачыннай арганізацыі, замах на захоп дзяржаўнай улады.

Раней паведамлялася, што 18 траўня пачнецца судовы працэс і ва Уладзіміра Гундара, які праходзіць па "справе Аўтуховіча". Праваабаронцы мяркуюць, што астатніх фігурантаў справы таксама пачнуць судзіць у гэты дзень. 

Па справе праходзяць 12 чалавек. Аўтуховіча і людзей, звязаных з ім, затрымалі 1 снежня 2020 года. Прадпрымальніка з Ваўкавыска абвясцілі арганізатарам і кіраўніком "тэрарыстычнай групоўкі". Яго групе прыпісваюць падпалы аўтамабіляў і дамоў міліцыянтаў.

Праваабаронцы не прызналі Аўтуховіча і яго паплечнікаў палітвязнямі. Такі статус мае толькі Уладзімір Гундар, бо ў яго інваліднасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі