Суд над аператарам "Белсата" Баразенкам зноў адклалі

Суд над аператарам "Белсата" Баразенкам зноў адклалі

У судзе Першамайскага раёна Мінска 9 жніўня працягнуўся суд над аператарам "Белсату" Аляксандрам Баразенкам. Яго вінавацяць у парушэнні аўтарскіх правоў пры выкарыстанні брэнду "Белсат".

Баразенку пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў, а таксама канфіскацыя прафесійнай тэхнікі тэлеканалу. Апаратуру ў яго забралі падчас арышту 25 сакавіка 2017 года. 

31 сакавіка ў офісах "Белсату" адбыліся ператрусы. Уся тэхніка тэлеканалу, забраная на офісах, была ў налепках з лагатыпам кампаніі. Тады ж, пакуль Баразенка быў у СІЗА, на яго камеры невядома адкуль з'явілася крыва наклееная налепка "Белсат".

Першае пасяджэнне адбылося 3 жніўня. Перад ім Баразенка прайшоў праверку на дэтэктары хлусні, яка пацвердзіла, што на яго камеры не было налепкі "Белсат". Аднак суддзя Дзмітрый Цыкал адхіліў матэрыялы праверкі на паліграфе. 

На пасяджэнні 9 жніўня ў судзе дапыталі сведку Аляксандра Янкоўскага, які адбываў арышт у адзін час з Баразенкам. У справе ёсць пратакол апытання Янкоўскага, але сведка на судзе заявіў, што яго не апытвалі, перадае прэс-служба БАЖ

Прадстаўнік тэлеканала Аляксей Мінчонак на судзе паведаміў, што тэхніка аператараў ніколі і ніяк не маркіруецца.

Журналіст TUT.BY Арцём Шрайбман, які прысутнічаў пры затрыманні журналіста 25 сакавіка, таксама заявіў, што ніякіх налепак на тэхніцы Баразенкі не было.

Адвакатка заявіла хадайніцтва вярнуць пратакол у міліцыю на дапрацоўку ў сувязі з парушэннямі. Суддзя задаволіў хадайніцтва.

Разгляд справы працягнецца пасля таго, як пратакол будзе дапрацаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі