Вы тут

Суд над анархістам Змітром Паліенкам будзе закрытым

Зміцер Паліенка / З архіва Еўрарадыё

Суд над актывістам Змітром Паліенкам будзе закрытым. Пра гэта ён напісаў у лісце сваёй сяброўцы Насце Гусевай, паведамляецца на праваабарончым сайце "Вясна".

На думку праваабаронцаў, гэта звязана з тым, што на судзе будуць разглядацца матэрыялы па абвінавачанні актывіста ў абразе прадстаўніка ўлады. Паліенку вінавацяць у абразе былога кіраўніка МУС Ігара Шуневіча.

Працэс над анархістам пачнецца 25 верасня ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе. 

Паліенку затрымалі 20 сакавіка па падазрэнні ў асабліва злосным хуліганстве. Паводле звестак следства, хлопец распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы. 

Пазней яму выставілі іншыя абвінавачанні. Яго вінавацяць у абразе экс-міністра ўнутраных спраў, графіці на будынку на вуліцы Ахоцкай і графіці ў Курапатах.

Ліст Змітра Паліенкі / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.