Суд абвінаваціў Марыну Аўсяннікаву ў дыскрэдытацыі расійскай арміі

Скрыншот з сюжэта на тэлеканале "Расія" / Фота з твітар-акаўнта Марыны Аўсяннікавай
Скрыншот з сюжэта на тэлеканале "Расія" / Фота з твітар-акаўнта Марыны Аўсяннікавай

Суд прызнаў расійскую журналістку Марыну Аўсяннікаву вінаватай у дыскрэдытацыі Узброеных сілаў РФ, піша Reuters. На думку суда, Аўсяннікава дыскрэдытавала расійскую армію ў сваіх пастах у сацыяльных сетках.

У сярэдзіне сакавіка Марына Аўсяннікава выйшла ў жывым эфіры навін Першага канала з антываенным плакатам. Яе судзілі і аштрафавалі за "арганізацыю несанкцыянаванага публічнага мерапрыемства" на 30 тысяч расійскіх рублёў (каля $260). 

Гэтым разам Аўсяннікаву судзілі за публікацыі, дзе яна пісала, што вінаватыя ў расійскай агрэсіі хутка самі апынуцца на лаве падсудных.

У судзе Аўсяннікава назвала вайну "жахам, крывёю і ганьбай" і заявіла, што "мэта суда —  запалохаць усіх, хто выступае супраць вайны", піша ВВС са спасылкай на Reuters.

Адзін з твітаў Аўсяннікавай, у якім яна запэўнівае, што ўкраінскія спецслужбы яе не вербавалі

Яе аштрафавалі на 50 тыс. расійскіх рублёў — крыху больш за 800 даляраў ЗША. Гэта максімальны штраф, які можна накласці на расіяніна паводле гэтага артыкула. Але вядомыя выпадкі, калі за паўторую "дыскрэдытацыю" войска на расіяніна заводзілі крымінальную справу.

Адміністрацыйны артыкул з'явіўся ў расійскім кодэксе 3 сакавіка. У канцы ліпеня праект "Сетевые свободы" падлічыў, што за некалькі месяцаў вайны ва Украіне расійская паліцыя склала 3303 пратаколы аб дыскрэдытацыі арміі з пачатку вайны. У сярэднім паліцыя складае 35 пратаколаў аб дыскрэдытацыі Узброеных сілаў РФ кожны працоўны дзень, пішуць аўтары праекта са спасылкай на звесткі МУС Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі