Стывен Спілберг атрымаў медаль Свабоды

Амерыканскі прадзюсер і рэжысёр Стывен Спілберг узнагароджаны медалём Свабоды ад Канстытуцыйнага цэнтра ЗША. Узнагароду Спілбергу ўручыў былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Цырымонія ўзнагароджання, якая праходзіла ў будынку цэнтра ў Філадэльфіі, пачалася з дэманстрацыі фрагментаў з фільмаў рэжысёра.

Стывен Спілберг зняў шэраг карцін на актуальныя тэмы, а таксама заснаваў дабрачынны фонд, які, у прыватнасці, займаецца вуснай і відэа-гісторыяй Халакоста. Апроч таго, Спілберг, паводле амерыканскага штотыднёвіка Entertainment Weekly, узначаліў рэйтынг самых выбітных рэжысёраў сучаснасці.

Нагадаем, што медаль Свабоды прысуджаецца з 1989-га года асобам і арганізацыям, чыя дзейнасць ілюструе прынцыпы, закладзеныя ў аснову ЗША. У розныя гады лаўрэатамі медаля былі Лех Валенса, Міхаіл Гарбачоў, Кофі Анан, Віктар Юшчанка.

Паводле www.music.com.ua

Фота: www.ugasfilms.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі