Стынг рыхтуе новы альбом пра караблі і вяртанне дадому

24 верасня ўбачыць свет новы альбом Стынга “The Last Ship”. Гэта будзе першы арыгінальны LP музыкі з 2003 года. У пласцінку ўвойдуць песні, напісаныя Стынгам для мюзікла з аднайменнай назвай. Прадзюсары спадзяюцца, што ў 2014 годзе мюзікл будзе паказаны на Брадвеі.

Дзеянне мюзікла разгортваецца ў 1980-я гады ў Уолсэндзе, дзе нарадзіўся Гордан Самнер. Як паведамляе сайт музыкі, гэта будзе гісторыя “вяртання дадому, якая адбываецца на фоне краху карабелебудаўнічай прамысловасці”. Над саўдтрэкам да спектакля Стынг працаваў цягам 3 гадоў разам з пісьменнікамі Джонам Логанам і Браянам Уоркі.

З моманту выхаду папярэдняга паўнафарманіка “Sacred Love” Стынг выдаў некалькі складанак, у тым ліку, альбом 2010 “Symphonicities”, у які ўвайшлі хіты музыкі запісаныя з сімфанічным аркестрам, і з якім ён наведаў Мінск.

Фота: sbblog.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі