Студэнтка Вікторыя Міронцава выйшла на волю. Нагадваем яе гісторыю

Вікторыя Міронцава з сястрой пасля вызвалення / Instagram-акаўнт Анастасіі Міронцавай
Вікторыя Міронцава з сястрой пасля вызвалення / Instagram-акаўнт Анастасіі Міронцавай

Палітзняволеная Вікторыя Міронцава выйшла на волю, адбыўшы ўвесь тэрмін зняволення. Пра гэта ў сваім Instagram-акаўнце расказала яе сястра, мастачка Анастасія Міронцава.

"Віка на волі! У сваёй любімай шапцы. Баіцца прачнуцца, але гэтага не здарыцца. Таму што гэта не сон", — напісала Анастасія Міронцава.

Дзяўчына вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. Дзвюх сясцёр затрымалі ў кастрычніку 2020 года "за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Анастасія Міронцава выйшла на волю сёлета летам.

У лістах дадому Вікторыя Міронцава пісала, што ў найбліжэйшыя два гады пасля вызвалення будзе невыязной. За гэты час яна планавала аб'ехаць усю Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі