Студэнтаў “ін’язу” вучаць “шасцярыць”?
Студэнты пятага курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта мусяць таемна здаваць у ВНУ інфармацыю аб замежных кантактах арганізацыі, дзе праходзілі практыку.
У спісе пытанняў для практыкантаў, які патрапіў на Еўрарадыё, пазначана: “У працэсе праходжання практыкі вам давядзецца адказаць на шэраг пытанняў, якія раскрываюць характар і ўзровень развіцця замежных кантактаў у прымаючай арганізацыі. У мэтах атрымання праўдзівай інфармацыі не рэкамендуецца адкрываць дэталі задання, якое будзеце выконваць, супрацоўнікам прымаючай арганізацыі”.
Аўтар пытанняў загадчык кафедры паліталогіі і міжнародных адносінаў факультэта міжкультурных камунікацыяў Вячаслаў Бабровіч запэўніў Еўрарадыё, што ніякага ідэалагічнага падвоху тут няма. Па яго словах, мэта пытанняў – не выведаць інфармацыю, а даведацца, як студэнт умее аналізаваць. А робіцца гэта таемна, бо супрацоўнікам арганізацыі можа не спадабацца, што іх ацэньвае нейкі студэнт.
Вячаслаў Бабровіч: “Можа быць, хтосьці шукае ў гэтым заданні жаданне ўсталяваць ідэалагічны кантроль. Не! Нам трэба было паспрабаваць даць хоць штосьці больш-менш прадметнае студэнтам. Таму мы прапанавалі ім паглядзець крытычным поглядам на тое асяроддзе, дзе яны будуць. Канечне, не ўсім там, на месцах, будзе прыемна даведацца, што хтосьці, асабліва з маладых, будзе іх вось так ацэньваць. Таму і сказалі: вы не абавязаныя расказваць ім пра гэтую працу”.
Студэнт пятага курса Валерый праходзіў практыку ў таварыстве “Дзеці ў бядзе”. На пытанні ён адказваў. Кіраўнік арганізацыі пра гэта ведаў, аднак практыкант не дакладаў яму пра сутнасць адказаў.
Валерый: “Я на ўсе гэтыя пытанні адказваў там, дзе праходзіў практыку, то бок, у таварыстве “Дзеці ў бядзе”. Мы ж там пастаянна з немцамі ў кантакце сядзелі. Яны прыязджалі. І я пастаянна з імі штосьці бегаў. І вось на аснове таго, што я пабачыў, пачуў, як размаўляў з імі, мне далі такое заданне – адказаць на гэтыя пытанні”.
Пытанні дазваляюць раскрыць інфармацыю аб пастаянных кантактах з замежнымі партнёрамі арганізацыі, выявіць зацікаўленасць супрацоўнікаў да развіцця замежных сувязяў, палітыкі, іх знешнепалітычныя прыярытэты і заангажаванасць. Таксама студэнтам трэба было пазначыць, з якіх крыніцаў супрацоўнікі арганізацыі атрымліваюць палітычную інфармацыю: Інтэрнэт, дзяржаўныя, недзяржаўныя СМІ.
Усе адказы на пытанні студэнты здавалі на кафедру разам са справаздачай аб практыцы. Аднак ніякай зваротнай сувязі на сваю працу яны не атрымалі. Пяцікурснік Валерый лічыць, што, верагодна, гэтыя адказы на факультэце нават не чыталі:
Валерый: “Гэтыя адказы мы потым здавалі разам з практыкай. Проста прымацоўвалі гэтую паперку і аддавалі. У нас усё гэта так прайшло – ніхто нічога не глядзеў”.
Аднак, як даведалася Еўрарадыё, на кафедры з адказамі азнаёміліся. І хаця якасць выкананай працы на адзнаку студэнтаў па практыцы не ўплывае, але, як паведаміла лабарантка кафедры паліталогіі Людміла Крыварот, адказы могуць быць выкарыстаныя факультэтам:
“Калі мы гаворым аб тым, як нашая дзяржава падтрымлівае сувязі, то адказы ў якасці прыкладаў могуць выкарыстоўвацца”.
Аднак аўтар пытанняў Вячаслаў Бабровіч запэўніў Еўрарадыё, што за 2 гады існавання такой практыкі адказы былі выключна для навучальных мэтаў і нідзе акрамя кафедры не выкарыстоўваліся.
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі.
Поўны спіс пытанняў для практыкантаў МДЛУ:
ЗАДАНИЕ НА ПРАКТИКУ студентам 5 курса Минского государственного лингвистического университета
В процессе прохождения практики вам предстоит ответить на ряд вопросов, раскрывающих характер и уровень развития зарубежных контактов в принимающей организации, а также определить факторы их совершенствования.
В целях получения достоверной информации не рекомендуется посвящать сотрудников принимающей организации в детали выполняемою задания.
1. Имеются ли у принимающей организации постоянные контакты с зарубежными
партнерами?
2. На какой основе эти контакты осуществляются (общий бизнес, благотворительная
помощь, сотрудничество в иных сферах)?
3. Имеется ли у сотрудников принимающей организации интерес к развитию
зарубежных связей?
4. Какие существуют препятствия развитию международных контактов?
5. Насколько характерны для сотрудников белорусской организации установки на
диалог и сотрудничество? Проявляют ли они толерантность и в чем это
выражается?
6. Замечали ли вы в сознании и деятельности сотрудников принимающей
организации проявления ксенофобии, национальных стереотипов? Как это
проявляется в международных контактах?
7. Находите ли вы какие-либо различия в отношении к международным связям у
белорусских и зарубежных партнеров?
8. Насколько выражен у сотрудников принимающей организации интерес к
политике? Принято ли в ней открыто обсуждать проблемы международных
отношений? :
9. Насколько ярко выражена политическая ангажированность работников
организации (приверженность определенным партиям и политическим
идеологиям)? Как она сказывается на контактах с зарубежными партнерами?
10. Каковы внешнеполитические приоритеты сотрудников организации?
11. Как вы оцениваете качество и эффективность коммуникации принимающей
организации с зарубежными партнерами?