Вы тут

Страшная аварыя з шасцю ахвярамі здарылася пад Барысавам

Смяротнае ДТЗ у Барысаўскім раёне / sk.gov.by

У жорсткай аварыі пад Барысавам загінулі шэсць чалавек. 

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, ДТЗ адбылося 17 траўня каля 20:00. На 461-м кіламетры аўтадарогі М-1 "Брэст — Мінск — мяжа Расіі" кіроўца "Рэно 19" выехаў на паласу сустрэчнага руху , дзеі сутыкнуўся з аўтамабілем "Джылі Атлас". Ад удару "Рэно" адкінула пад колы фуры DAF. 

Пры аварыі загінулі шэсць чалавек, якія ехалі ў "Рэно". Кіроўцы "Джылі" і DAF пры ДТЗ цялесных пашкоджанняў не атрымалі.

Слечыя выявілі, што ў "Рэно" ехалі тры хлопцы і тры дзяўчыны. Аўтамабіль належаў 30-гадоваму жыхару Барысава, які загінуў у гэтай аварыі. Мужчына ў 2018 годзе быў пазбаўлены правоў кіроўцы за п'яную язду.

Таксама вельмі хутка ўдалося выявіць асобу яшчэ аднаго загінулага — 21-гадовага хлопца. Высвятленне асобаў астатніх ахвяраў трашгедыі працягваецца. 

Следчыя пачалі крымінальную справу за парушэнне Правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць шасці асоб. На месца здарэння выязджаў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, які каардынаваў працу следча-аператыўнай групы пры правядзенні першапачатковых следчых дзеянняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.