Вы тут

Стральба ў Чыкага на парадзе да Дня незалежнасці: ёсць забітыя і параненыя

Паліцыя на месцы страляніны ля Чыкага / Reuters

У прыгарадзе Чыкага на парадзе, прымеркаваным да Дня незалежнасці ЗША, адбылася страляніна. Сайт горада паведамляе пра шасцёх загінулых і больш за дваццаць параненых. 

BBC піша, што парад быў спынены літаральна праз 10 хвілін пасля пачатку — адразу пасля таго, як прагучала некалькі стрэлаў.

"Я чуў ад 20 да 25 стрэлаў, якія прагрымелі адзін за адным, так што гэта мог быць і пісталет, і стрэльба", — распавёў мясцоваму выданню сведка Майлз Зарэмскі. Іншы сведка кажа, што злачынца пачаў страляць злева ад яго, адна жанчына ўпала.

Гарадскія ўлады рэкамендуюць прысутным на парадзе шукаць сховішчы ці ўвогуле пакінуць небяспечную зону, таму што застаецца рызыка чарговай атакі. Пошукі злачынцы працягваюцца. 

Ля месца здарэння знаходзіцца шмат паліцэйскіх машын і карэт хуткай дапамогі.

Паліцыя на месцы страляніны ля Чыкага / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.