Стэла Макартні прадставіла лінію арганічнага адзення

Брытанскі дызайнер Стэла Макартні прадставіла новую калекцыю арганічнага адзення, якая складаецца з 20 мадэляў, у лонданскім універмагу Harvey Nichols. «Калі адзенне адпавядае этычным або экалагічным нормам, гэта велізарны плюс, – кажа Стэла. – Мы звяртаем увагу на гэтыя пытанні ва ўсіх галінах нашага жыцця, але не ў модзе. Тым не менш, стаўленне да гэтага мяняецца».

Стэла – перакананая вегетарыянка, таму на ўрачыстым абедзе ў сувязі з запускам лініі падавалі мятна-гарохавы суп, спаржу па-англійску з галандскай падліўкай і рызота з таматнай падліўкай.

Падтрымаць дызайнера прыйшлі такія зоркі, як спявачка Сафі Эліс Бэкстар і тэнісістка Марыя Шарапава.

Мадэлі, якія дадаюць асноўную калекцыю сезона восень-зіма 2009, прадаюцца ва ўнівермагу Harvey Nichols.

Фота: www.adidas.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі