Status Quo перазапішуць песню пра армію каб сабраць для яе грошай

Брытанскі гурт Status Quo перазапіша свой хіт 1986 году "In the Army Now", паведамляецца на сайце ContactMusic. Калектыў плануе трохі змяніць тэкст і прыцягнуць для запісу бэк-вакалу музычны корпус брытанскага войска. Музыкі жадаюць, каб людзі звярнулі ўвагу на тое, што робяць для іх вайскоўцы, і падзякавалі ім за гэта".

Новая версія "In the Army Now" будзе выпушчана 26 верасня 2010 году, а ўсе грошы ад продажу трэка, будуць перададзены арганізацыям якія займаюцца зборам сродкаў для ўзброеных сіл.

Фота: rockbackingtracks.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі