Вы тут

Стасевіч і Філіпенка сышлі з БАТЭ

Ігар Стасевіч больш не будзе гуляць за жоўта-сініх​ / TUT.BY

Абаронца Ягор Філіпенка і паўабаронца Ігар Стасевіч пакінулі барысаўскі ФК "БАТЭ", пра гэта 2 студзеня паведамілі ў прэс-службе каманды.

"Ігар Стасевіч правёў у нашай камандзе два вялікія перыяды: сезоны 2004-10 і 2015-20. Асабліва паспяховым для яго выдаўся другі з названых этапаў" — распавядаюць у ФК.

Падзякавалі ў клубе і Ягору Філіпенку:

"У суме за гады ў БАТЭ (2006-07, 2011-14, 2018-20) у актыве Філіпенкі 236 афіцыйных матчаў (21 у якасці капітана), 134 пераможныя паядынкі, 13 галоў і 10 выніковых перадач".

Як раней паведамляла "Трибуна", абодва футбаліста пераходзяць у салігорскі "Шахцёр". Магчымасць пераходу Стасевіча і Філіпенкі да салігарчанаў выклікала неадназначную рэакцыю ў фанатаў: дэ-факта, працадаўцам іх будзе кіраўнік Беларуськалія Іван Галаваты, які досыць жорстка душыў стачку на сваім прадпрыемстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.