Старажытны будынак у Рэчыцы стаў ахвярай «Дажынак»

У горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці знішчаны двухпавярховы будынак гімназіі XIX стагоддзя. Ён уваходзіў у турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны».
Нядаўна будынак быў выключаны з Дзяржаўнага рэестру гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь на падставе заключэння спецыяльнай камісіі Міністэрства культуры.

«Без гэтага будынка цэнтральная плошча набыла выгляд сапраўднай плошчы», сцвярджае начальніца аддзела культуры Рэчыцкага райвыканкаму Вольга Максіменка. Адзначым, што менавіта выканкам ініцыяваў знос гістарычнага будынку ў сувязі з падрыхтоўкай да рэспубліканскіх «Дажынак», прызначаных на верасень.  

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі