Станцыі мінскага метро зачынялі з-за выяўленага пабочнага прадмета

Станцыі мінскага метро зачынялі з-за выяўленага пабочнага прадмета

У 15.54 зачыненыя станцыі мінскага метро адчынілі для пасажыраў. Як паведаміла ў сацсетках прэс-служба метрапалітэна, прычынай закрыцця быў выяўлены на шляхах пабочны прадмет. 

Як паведамлялася раней, для доступу пасажыраў зачынялі тры станцыі першай лініі метро — "Барысаўскі тракт", "Уручча" і "Усход". Цягнікі разварочваліся на станцыі "Маскоўскай". 

Першапачаткова прэс-служба метрапалітэна тлумачыла інцыдэнт тэхнічнымі прычынамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі