Сталічную вуліцу Мельнікайтэ закрыюць для транспартнага руху на два гады

Сталічную вуліцу Мельнікайтэ закрыюць для транспартнага руху на два гады

У Мінску на два гады закрыюць для ўсіх відаў транспарту вуліцу Мельнікайтэ. Рух па ёй будзе забаронены з 28 кастрычніка сёлета да 31 снежня 2017 года, паведамляе “Мінск-Навіны”.

Такая забарона звязаная з будаўніцтвам метро: пад вуліцай Мельнікайтэ пройдзе перагод паміж будучыні станцыямі “Юбілейная плошча” і “Праспект Пераможцаў”. Праўда, у планах першага  пускавога комплексу гэтага адрэзка няма, аднак паколькі “Юбілейная плошча” часова будзе канцавой станцыяй, пад вуліцай Мельнікайтэ трэба будзе пабудаваць разваротныя тупікі.

Фота: geolocation.ws

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі