Сталі вядомыя сапернікі "Шахцёра" і мінскага "Дынама" ў Лізе Еўропы

Сталі вядомыя сапернікі "Шахцёра" і мінскага "Дынама" ў Лізе Еўропы

Сталі вядомыя сапернікі двух беларускіх клубаў у першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Салігорскі "Шахцёр" згуляе з "Сфынтул Георге" з Малдовы, а мінскае "Дынама" — з польскім "Пястам". Матчы прызначаны на 27 жніўня. І гарнякі, і дынамаўцы прымуць сапернікаў дома. Для вызначэння пераможцы будзе толькі адзін паядынак.

Як паведамляла Еўрарадыё, брэсцкае "Дынама" прыме ў першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў казахстанскую "Астану". Матч пройдзе 18 жніўня на "Брэсцкім" без заўзятараў. Пераможца выйдзе ў другі раўнд, дзе яго будзе чакаць пераможца супрацьстаяння "Конах Куэй" з Уэльса і "Сараева" з Босніі і Герцагавіны. Гэты матч дынамаўцы таксама змогуць правесці на сваім полі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі