Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. З турнірам развіталіся такія клубы, як "Лестар", "Баер", ПСВ. Выбыў апошні расійскі клуб — "Краснадар". Затое далей прайшлі два ўкраінскія клубы — "Дынама" і "Шахцёр".

У 1/8 фіналу прайшлі: пражская "Славія", якая перамагла "Лестар" — 2:0 (першы матч — 0:0), "Янг Бойз", які выйграў у "Баера" — 2:0 (4:3), "Мілан", які двойчы згуляў унічыю з "Црвена Звезда" — 1:1 (у гасцях — 2:2), "Алімпіякос", які па выніках двух гульняў прайшоў ПСВ — 1:2 (4:2), "Рома", якая двойчы выйграла ў "Брагі" — 3:1 (2:0), "Манчэстар Юнайтэд" прайшоў "Рэал Сасьедад" — 0:0 (4:0), харвацкае "Дынама" перамагло "Краснадар" — 1:0 (3:2), кіеўскае "Дынама" — "Бруге" — 1:0 (1:1).

Таксама ў 1/8 фіналу выйшлі данецкі "Шахцёр", "Арсенал", "Тотэнхэм","Вільярэал", "Гранада", "Аякс", "Мольдэ" і "Рэйнджэрс".

Лёсаванне пройдзе 26 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі