Вы тут

Стала вядома, якую ялінку паставяць каля Мінскай ратушы

Кадр з відэа

Унікальная ялінка з'явіцца сёлета каля Мінскай ратушы, паведамляюць "Мінск-Навіны" са словаў намесніка дырэктара па вытворчасці КВУП "Мінскрэклама" Дзмітрыя Пракопенкі.

Ялінка будзе складацца з 86 светлавых шароў дыяметраў ад 1,5 м да 60 см. Кожны шар будзе зроблены з асобнай зіхатлівай гірлянды. 

Паставяць ялінку з боку вуліцы Леніна бліжэй да каталіцкіх Калядаў. 

Арыгінальныя ўпрыгожанні будуць і на ялінцы каля Белдзяржфілармоніі: там на яловыя лапкі павесяць ноты ды іншыя музычныя знакі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.