Стала вядома, у якім горадзе пройдзе "Еўрабачанне 2018"

Стала вядома, у якім горадзе пройдзе "Еўрабачанне 2018"

Партугальскае тэлебачанне і Еўрапейскі вяшчальны саюз вырашылі, што міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Лісабоне. 

Паводле інфармацыі СМІ, акрамя партугальскай сталіцы для конкурсу разглядаліся такія варыянты, як Брага, Гандамар, Гімарайнш і Санта-Марыя-да-Фейра.

Партугалія ўпершыню прыме ў сябе гэты міжнародны песенны конкурс. Гэта ёй удалося дзякуючы перамозе Сальвадора Сабрала з песняй "Amar pelos dois" на "Еўрабачанні 2017" у Кіеве.

Першы і другі паўфіналы пройдуць 8 і 10 траўня, фінал — 12 траўня 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі