Стала вядома, што басіст Slipknot памёр ад перадазіроўкі

Стала вядомая прычына смерці басіста амерыканскага гурта Slipknot Пола Грэя, які быў знойдзены мёртвым 24 траўня. Высветлілася, што Грэй сканаў ад перадазіроўкі апіатаў. Такую выснову зрабілі судмедэксперты, перадае CNN.

Як сведчыць ў афіцыйная заява паліцыі, таксікалагічныя аналізы выявілі наяўнасць у крыві музыкі марфіну і фентанілу, узровень утрымання якіх значна перавышаў максімальна дапушчальны. Прычынай смерці стала менавіта перадазіроўка.

Нагадаем, басісту папулярнга метал-гурта Slipknot было 38 гадоў.

Фота: flixster.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі