Вы тут

Стала вядома пра першы адменены авіярэйс з Ірака

Басра / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Стала вядома пра першы адменены авіярэйс з Ірака. Самалёт з іракскага горада Басра павінен быў прыбыць у беларускую сталіцу а 13-й гадзіне, а вылецець назад — у 14:30. Аднак Iraqi Airway яго адмяніла. Ці будуць адменены і іншыя рэйсы, стане вядома ў бліжэйшы час. Верагодна пацвярджаецца заява амбасадара ЕС у гэтай краіне пра магчымую адмену ўсіх авіярэйсаў у Беларусь на бліжэйшыя 10 дзён.

Як вядома, Літва і прадстаўнікі ЕС кантактавалі ў кіраўніцтвам Ірака для спынення нелегальнай міграцыі ў Еўрасаюз праз Беларусь. Магчыма, гэтыя высілкі пачынаюць даваць плён.

Літва абвінавачвае ўлады Беларусі ў спрыянні нелегальнай міграцыі. У 2021-м літоўскія памежнікі затрымалі ў 50 разоў больш нелегалаў, чым за ўвесь мінулы год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.