Стала вядома, калі Беларусь і РФ падпішуць пагадненне аб узаемным прызнанні віз

Стала вядома, калі Беларусь і РФ падпішуць пагадненне аб узаемным прызнанні віз

Стала вядома, калі Беларусь і Расія могуць падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні віз. Пасол Расіі ў нашай краіне Аляксандр Сурыкаў назваў красавік-травень 2018-га, інфармуе БЕЛТА.

Паводле слоў Сурыкава, кансультацыі экспертаў працягваюцца. “У канцы студзеня беларускі бок перадаў нам дапрацаваны праект пагаднення і прапанавала правесці ў Мінску чарговы раўнд кансультацый, — кажа расійскі пасол. — Мне здаецца, ён будзе апошні”.

Аляксандр Сурыкаў падкрэсліў, што падпісанне пагаднення можа вырашыць шэраг праблем, звязаных з перасячэннем беларуска-расійскай мяжы грамадзянамі трэціх краін.

Стала вядома, калі Беларусь і РФ падпішуць пагадненне аб узаемным прызнанні віз
Аляксандр Сурыкаў. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі