Стала вядома, чаму Гутар і Стасевіч пакінулі ФК "Шахцёр"

Стала вядома, чаму Гутар і Стасевіч пакінулі ФК "Шахцёр"

На пачатку 2021 года з салігорскага футбольнага клуба "Шахцёр" сышлі паўабаронца Ігар Стасевіч і галкіпер Аляксандр Гутар. Як высветлілі спартовыя журналісты, прычынай сталі фінансавыя пытанні.

У Беларусі ўведзены ліміт па заробках у чэмпіянаце Беларусі. Абодва футбалісты адмовіліся перападпісваць кантракты на новых, паніжаных фінансавых умовах. 

Хаця ў абодвух гульцоў кантракты дзейнічаюць да канца 2022 года, 25 студзеня яны пакінулі каманду. 

Паведамляецца, што заробак Стасевіча ў "Шахцёры" складаў 48 тысяч рублёў у месяц (18,5 тысячы долараў), без улікаў бонусаў. Каб адпавядаць ліміту, ён мусіў адмовіцца ад 40 тысяч рублёў штомесяц. Для параўнання: у БАТЭ Стасевіч атрымліваў каля 15 тысяч долараў.

Гутар, як паведамляецца, зарабляў 52 тысячы рублёў у месяц (каля 20 тысяч долараў), без улікаў бонусаў.

Такім чынам, Стасевіч мусіў адмовіцца прыкладна ад 15 тысяч долараў у месяц, а Гутар — ад 17 тысяч.

Дарэчы, бонусы паўплывалі на тое, што канцоўку сезону Гутар правёў на лаўцы запасных. У яго кантракце прапісаны пункт, што за адпаведную колькасць хвілін, парведзеных на полі, футбалісту належыць бонус. Калі праведзены час набліжацца да дамоўленай адзнакі, кіраўніцтва клуба негалосна загадала адправіць яго на лаўку запасных

У сезоне-2021 вышэйшай лігі Гутар згуляў 20 матчаў (1800 хвілін), у якіх прапусціў 14 галоў. 

Нягледзячы на датэрміновае скасаванне абодвум футбалістам выплацяць заробак за тры тыдні студзеня плюс два месячныя заробкі.

Стала вядома, чаму Гутар і Стасевіч пакінулі ФК "Шахцёр"
Ігар Стасевіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі