Спёка не пакідае Беларусь — у аўторак будзе да +35

У Беларусі па-ранейшаму спякотна, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі па-ранейшаму спякотна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У аўторак, 16 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 15-21 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +28..34, па поўдні месцамі чакаецца 35 градусаў цяпла.

У сувязі са спякотай сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі