Справа аб забойстве "пухавіцкага падпальшчыка" перададзеная ў гомельскі суд

У Гомельскі абласны суд паступілі матэрыялы крымінальнай справы ў адносінах абвінавачваных у забойстве "пухавіцкага падпальшчыка". Дата пачатку разгляду будзе прызначаная на працягу месяца.
Нагадаем, 31 снежня 2008 года каля вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна быў знойдзены труп мясцовага жыхара, які раней неаднойчы адбываў за здзейсненыя злачынствы, у тым ліку і падпалы, розныя тэрміны зняволення. Было ўстаноўлена, што яго забілі абухом сякеры, а пасля спрабавалі падпаліць.

Па справе арыштавалі траіх жыхароў вёскі Пухавічы, якіх абвінавачваюць у забойстве, здзейсненым групай асобаў. Пазней абвінавачванне было вылучанае і ў адносінах мясцовай жыхаркі.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі