Справа аб ваўкавыскім тэракце пашыраецца

Прадпрымальніку з Ваўкаывску Ўладзіміру Асіпенку выставілі абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту. Пра гэта паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на праваабаронцу Алега Воўчака. Першаму абвінавачванне ў  падрыхтоўцы тэракту тыдзень назад выставілі Мікалаю Аўтуховічу. Праваабаронца лічыць, што да канца тыдня выставяць абвінавачванні Аляксандру Ларыну і маёру міліцыі Міхаілу Казлову. Пасля гэтага ўсіх абвінавачваных пачнуць рыхтаваць да азнаямлення з матэрыяламі справы.

Нагадаем, пад падрыхтоўкай тэракту маецца на ўвазе агучаная версія пра "падрыхтоўку да фізічнага ўхілення старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Васіля Каменкі".

Такім чынам, цяпер у  справе аб тэракце — чацвёра фігурантаў. Гэта Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка, а таксама былы міліцыянер Міхаіл Казлоў і нехта Аляксандр Ларын.

Міхаіл Казлоў з Гродна, затрыманы месяц таму, — адзін з былых кіраўнікоў аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Гродзенскага аблвыканкама. Па інфармацыі "Беларускага партызана", менавіта Казлоў прымаў рашэнне пра крымінальную справу на начальніка інспекцыі МНЗ Ваўкавыскага раёна ў 2003 годзе на падставе скаргаў Аўтуховіча. Пазней яго абвінавацілі ў неданясенні аб падрыхтоўцы тэракту.

Усіх абвінавачваных і сведак па "ваўкавыскай справе" следству пастаўляе Аляксандр Ларын. У свой час ён працаваў у фірме Мікалая Аўтуховіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі