Спіс палітвязняў павялічыўся на 21 чалавека

Спіс палітвязняў павялічыўся на 21 чалавека

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 21 чалавека, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Гэта адбылося, як паведамляецца, "у сувязі з інфармацыяй аб узяцці пад варту, прад’яўленні абвінавачванняў і вынясенні прысудаў па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (“Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак”) Андрэю Драбатовічу, Вадзіму Якубоўскаму, Сяргею Сакуну, Дзмітрыю Абрамуку, Уладзіміру Талатынніку, Аляксею Бараноўскаму, Вадзіму Свінтэцкаму, Сяргею Гадыеву, Аляксею Сузько, Уладзіміру Панфіленку, Даніілу Скіпальскаму, Паўлу Двораку, Віталю Кузьменку, Юрыю Бандарэнку, Валерыю Вішчаніну, Аляксандру Міронаву, а таксама ч.2 арт. 293 КК (“Масавыя беспарадкі”) Антону Сотнікаву, Артуру Аміраву, Яўгену Прывалаву, Сяргею Волкаву, Раману Паўленку".

Праваабаронцы нагадваюць, што стыхійныя выступы ў Беларусі былі выкліканыя недаверам да афіцыйных вынікаў прэзідэнкіх выбараў жніўня 2020 года. Сходы грамадзян былі мірнымі, аднак іх атакавалі спецпадраздзяленні МУС з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі. Адказнасць за падзеі 9-10 жніўня праваабаронцы ўсклалі на беларускія ўлады. 

Яны патрабюуюць неадкладна вызваліць з-пад варты пералічаных палітвязняў і спыніць іх пераслед. Таксама яны заклікаюць вызваліць усіх палітнычных зняволеных і грамадзянаў, затрыманых за мірныя сходы ў пасля выбарны перыяд. Акрамя таго праваабаронцы заклікаюць спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў Беларусі.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр “Вясна” (зачынены ўладамі), Беларускі ПЭН-цэнтр, РГА "Прававая ініцыятыва”, цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, Беларускі дакументацыйны цэнтр, РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт", Беларуская асацыяцыя журналістаў, кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Х'юман канстанта", "Ініцыятыва FORB".

На сёння ў Беларусі 398 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі