Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека правядзе сустрэчу ў Доме ўраду ў Мінску

Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека правядзе сустрэчу ў Доме ўраду ў Мінску

9 сакавіка ў Мінску ў Доме ўрада адбудзецца сустрэча спецыяльнага прадстаўніка Еўрасаюза па правах чалавека Стаўраса Ламбрынідзіса са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам. Паводле інфармацыі прэс-службы ніжняй палаты парламента, асаблівая ўвага падчас сустрэчы будзе нададзеная пытанням развіцця дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС.

БелаПАН нагадвае, што візіт Ламбрынідзіса ў Мінск адбудзецца 9-11 сакавіка. Асноўнай яго мэтай з`яўляецца ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па праблеме смяротнага пакарання, якую 10 сакавіка арганізуе прадстаўніцтва ААН пры фінансавай падтрымцы пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі. Удзел у канферэнцыі возьмуць спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні, старшыня камітэта па замежных справах Палаты дэпутатаў Чэхіі Карал Шварцэнберг, пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб, прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, а таксама шэраг замежных экспертаў.

Беларусь застаецца адзінай у Еўропе краінай, дзе да гэтага часу прымяняецца смяротнае пакаранне. З-за гэтай прычыны яна таксама з`яўляецца адзінай еўрапейскай краінай, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. За ўсю гісторыю незалежнай Беларусі было вынесена 406 смяротных прысудаў, прычым два апошнія — за няпоўныя два месяцы 2015 года. Адзін з іх быў вынесены 15 лютага, у дзень зняцця Еўрасаюзам санкцый у дачыненні да Беларусі, нягледзячы на тое што ў рашэнні Савета ЕС аб зняцці санкцый асобным радком гаворыцца пра неабходнасць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне як першага кроку да яе поўнай адмены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі