Спецназаўцы “скралі” ў Мінску рэйсавы аўтобус

Рэйсавы аўтобус “скралі” ў Мінску спецназаўцы, якія “палявалі” на лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. Пасля заканчэння ўчорашняй акцыі прадпрымальнікаў палітык і яшчэ пяць чалавек зайшлі ў аўтобус каля Галоўпаштамта. За імі заскочылі і спецназаўцы, якія правялі затрыманне Лябедзькі. Пасля гэтага яны сказалі кіроўцу, куды ехаць, а самі па рацыі выклікалі міліцэйскі аўтамабіль.

Каля Ратушы аўтобус спынілі і палітыка перасадзілі ў машыну, якая пад’ехала, паведамляе “Хартыя-97”.

Сёння Анатоля Лябедзьку судзяць у судзе Маскоўскага раёна сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі