Спецназ "Альфа" СБУ адмовіўся атакаваць баевікоў у Славянску

Праваахоўнікі ліквідавалі тры блок-пасты сепаратыстаў, былі забітыя да 7 баевікоў, паранены адзін спецназавец. Аднак у баях удзельнічала спецпадраздзяленне МУС "Амега" (тое самае, якое ў сакавіку ліквідавала каля Роўна нацыяналіста "Сашко Білага"), спецназ "Альфа" Службы бяспекі Украіны ад удзелу ў антытэрарыстычнай аперацыі ўхіліўся. Першым пра гэта напісаў галоўны рэдактар сайта censor.net Юрый Бутусаў.



Ён фактычна абвінаваціў кіраўнікоў СБУ і Антытэрарыстычнага цэнтру ў сабатажы. "Альфа" без ваганняў штурмавала Дом прафсаюзаў на Майдане, які абаранялі мірныя пратэстоўцы, а атакаваць узброеных тэрарыстаў у Славянску, якія забілі аднаго іх калегу, не асмеліліся, піша Бутусаў. У той жа час ён адзначае, што ў "Альфе" ёсць і афіцэры-сапраўдныя патрыёты Украіны, якім сорамна за паводзіны свайго камандавання.


Кіраўнік люстрацыйнага камітэта Ягор Собалеў заявіў, што трэба "гнаць з ганьбай кожнага пасіўнага "камандзіра" "Альфы". Ён адзначыў, што гэта яшчэ адзін аргумент на карысць ачысткі краіны ад усіх выхадцаў з КДБ-ФСБ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі