Спадчыну Нэльсана Мандэлы ацанілі ў 4 мільёны долараў

Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на душапрыказчыка, які публічна абвясціў тастамент Мандэлы. У спадчыну Мандэлы ўваходзяць дарагі дом у Ёханэсбургу, сціплы дом у яго роднай Усходне-Капскай правінцыі, а таксама даходы ад напісаных ім кніг, у тым ліку аўтабіяграфіі.



Бліжэйшыя службоўцы Мандэлы атрымаюць па 50 тысяч рандаў (каля 5000 долараў) кожны. Школы, у якіх вучыўся Мандэла, атрымаюць 100 тысяч рандаў (10 тысяч долараў).



Нагадаем, што колішні палітвязень, а потым прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Мандэла памёр у снежні 2013 года ва ўзросце 95 гадоў.



Фота — operkor.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі