Soundgarden выдалі новы альбом

Гурт Soundgarden выдаў першы альбом пасля 13-гадовага перапынку, але зрабіў гэта «праз відэагульню».  Паводле паведамлення Associated Press, дыск «Telephantasm», які з'яўляецца складанкай старых кампазіцый калектыву і некалькіх новых песень, з'яўляецца саўндтрэкам да гульні «Guitar Hero». Сэнс гэтай дзіцячай гульні ў тым, каб на спрошчаных макетах гітар трапляць у такт зоркам гітарнай музыкі, якія дэманструюцца на экране. Паводле меркавання музыкаў Soundgarden, гэтая гульня – лепшы спосаб «зноў пазнаёміцца з маладым пакаленнем».

Нагадаем, што гурт Soundgarden быў заснаваны ў 1984 годзе і праіснаваў да 1997-га. А ў першы дзень 2010 года ў блогу лідара калектыву Крыса Корнуэла з'явілася інфармацыя, што калектыў уз'ядаўся ў арыгінальным складзе.

Фота: americansongwriter.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі