Сотавых аператараў прымусяць панізіць тарыфы?

Урад Беларусі прапаноўвае аператарам сотавай сувязі, якія ў студзені і лютым павысілі тарыфы на свае паслугі, вярнуцца да ранейшых коштаў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, інфармуе БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка ўрада, аператары неабгрунтавана паднялі кошты на паслугі больш чым на 18%. Пры гэтым прэм'ер адзначыў, што рэнтабельнасць працы сотавых аператараў складае 40% і вышэй, а іх паслугі аплачваюцца ў беларускіх рублях.

Міністэрства эканомікі ўжо накіравала лісты аператарам сотавай сувязі, дзе прапаноўвае ім перагледзець кошты на аказваемыя паслугі і вярнуцца да ранейшых тарыфаў. У адваротным выпадку да іх будуць ужывацца нормы антыманапольнага заканадаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі