Снежны Марш суседзяў у фота

Дзве калоны пратэстоўцаў вітаюць адна адну на Маршы суседзяў у Мінску 29 лістапада 2020 года / @natbelographic
Дзве калоны пратэстоўцаў вітаюць адна адну на Маршы суседзяў у Мінску 29 лістапада 2020 года / @natbelographic

29 лістапада ў Беларусі прайшоў нядзельны Марш суседзяў. Як і тыдзень таму, беларусы выйшлі гуляць у свае двары і раёны ў Брэсце, Гродна, Гомелі, Смалявічах, Заслаўі, Фаніпалі, Лагойску, Бараўлянах, Ляхавічах.

У Мінску тактыка сілавікоў, таксама як і тыдзень таму, не змянілася. Яны ачапілі цэнтр (як быццам хтосьці туды збіраўся), прыгналі туды кучу тэхнікі (разам з вадамётам, але ён зноў не спатрэбіўся) і паспрабавалі сканцэнтравацца ў некалькіх раёнах, каб максімальна зачысціць тэрыторыю. Але не заўсёды аперацыя была паспяховай. Напрыклад, пакуль разганялі людзей, якія гулялі ў Каменнай Горцы і на Масюкоўшчыне, у многіх раёнах людзі вадзілі карагоды і радасна сустракалі такія ж гуляючыя шматтысячныя калоны, як гэта было на Дамброўцы, ва Уруччы, у Малінаўцы і на Партызанскім праспекце. І нават калі людзей разганялі, яны праз некаторы час зноў збіраліся і працягвалі сваю мірны шпацыр.

Адной з самых яркіх кропак пратэсту сталі Бараўляны і Лясны: для разгону мірнага шэсця сілавікі стралялі ў паветра, ужывалі слезацечны газ і, як мяркуецца, светлашумавую гранату. Некаторых пратэстоўцаў збілі да страты прытомнасці.

На дадзены момант у спісе праваабарончага цэнтра "Вясна" больш за 200 прозвішчаў. Сярод іх журналістка Яна Трусіла, актрыса, якая сыграла галоўную жаночую ролю ў фільме "Купала" Алена Гіранок, сябра Каардынацыйнай рады, эканаміст Дзмітрый Крук.

Такім стаў 113-ы дзень беларускіх пратэстаў у аб'ектывах фатографаў і чытачоў TUT.by, "Белсата", "Нашай Нівы", "Радыё Свабода" і Еўрарадыё

Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото
Снежный Марш соседей в фото

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі