Снарад з атрутным газам быў узарваны на Віленшчыне
Артылерыйскі снарад з атрутным газам знойдзены ў Тракайскім раёне на Віленшчыне. На яго натрапілі рабочыя, якія ачышчалі сажалку. Сапёры аператыўна вывезлі боепрыпас на палігон і там узарвалі. Аднак замест дыму яны адчулі незвычайны пах.
Хімслужба ўстанавіла, што ўзарваны снарад быў запраўлены імпрытам. Аднак ніхто ад газу не пацярпеў. Падобны снарад знойдзены ў Літве ўпершыню.
Спецыялісты зараз высвятляюць, якая з войнаў - першая ці другая сусветная - пакінула такі «падарунак», паведамляе БЕЛТА.